беларуская мова энцыклапедыя мінск 1994

беларуская мова энцыклапедыя мінск 1994

Нацыянальнай называецца мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. У склад нацыянальнай мовы ўваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. У эпоху фарміравання нацый адбываецца станаўленне адзінай літаратурнай мовы, якая пачынае абслугоўваць усе сферы пісьмовых і вусных зносін і паступова выцясняе астатнія разнавіднасці нацыянальнай мовы. Працэс пашырэння літаратурнай мовы асабліва паскараецца ў перыяды інтэнсіўнага сацыяльна - эканамічнага і культурнага развіцця нацыі. Павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню, узрастанне ролі сродкаў масавай інфармацыі (перыядычнага друку, радыё, тэлебачання) ствараюць спрыяльныя ўмовы для шырокага распаўсюджання літаратурнай мовы сярод усіх прадстаўнікоў нацыі. Гэта, у сваю чаргу, вядзе да звужэння ролі і функцый мясцовых гаворак і іншых разнавіднасцей нацыянальнай мовы. Звычайна кожная нацыя атаясамліваецца з адной нацыянальнай мовай, напрыклад, французы — з французскай, шведы — са шведскай, палякі — з польскай, грузіны — з грузінскай, украінцы — з украінскай і г. Аднак у сучасным свеце нярэдкія сітуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі. Швейцарцы — адна нацыя, аднак карыстаюцца французскай, нямецкай, італьянскай і рэтараманскай мовамі. У сучасным парагваі індзейцы гуарані складаюць больш за 90 % насельніцтва краіны. 3 другога боку, можна прывесці прыклады, калі адна мова з яўляецца сродкам зносін некалькіх нацый, напрыклад іспанская ў краінах лацінскай і цэнтральнай амерыкі. Гэты працэс супаў з перыядам так званага славянскага адраджэння, калі адбывалася інтэнсіўнае фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх літаратурных моў. Упершыню пасля некалькіх стагоддзяў перарыву яна пачала абслугоўваць усе сферы моўнага жыцця беларускай нацыі. Значнае пашырэнне грамадскіх функцый спрыяла і развіццю самой беларускай нацыянальнай мовы, і ў першую чаргу яе літаратурнай формы. За кароткі час значна ўзбагаціўся слоўнікавы запас, развіліся функцыянальныя стылі, удасканаліўся граматычны лад, замацаваліся літаратурныя нормы, была створана навуковая тэрміналогія.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

усі гдз 6 класс

таксономія блума на уроках української мови